Туман
Кулём па лесвіцы ўніз.
Ночы адчыніш дзверы —
Й сюрпрыз!
Вось, стой там з мяхамі смецця.
Па меху ў кожнай руцэ
Боўтай сярод бяссмерця
Ў нідзе.
Ну, добра, пазбаўся вагі,
А потым — ідзі ў смугу,
Шчодрае марыва магій,
Імгу.
І ведай, і слухай: побач,
Калі разагнаць каламуць,
Следам, наперадзе, поруч
Ідуць.
Нябачна, нячутна, ценем
(Ці крылы, ці плашч-імжа) —
Няйнач, не ліхтар. Свячэнне.
Душа.
25.02.2021
Ф.
Д.
Свидетельство о публикации №121022507206