Снег так хутка збягае з палёу...

***
Снег так хутка збягае з палёў,
Ну, а з дахаў амаль ужо з’ехаў.
Не хапае паэзіі слоў,
Бо паэзія – не для пацехі.

Не хапае паэзіі слоў.
Сэрца славіць вясну не жадае.
Снег так хутка збягае з палёў,
Ну, а з дахаў – апошні з’язджае.

Вельмі рана імкнецца душа
Ў тое заўтра, што там за гарамі.
І бяжыць прад вачыма шаша
Між снягоў, як рака з берагамі.

Снег так хутка збягае з палёў…
Не хапае паэзіі слоў.

25 лютага 2021 г.


Рецензии