Iмглою пакрылася зiмняе неба...
Суседу Аляксандру Васільевічу
Імглою пакрылася зімняе неба.
Былы нампаліт шкандыбае дамоў.
Спыніўся, стаіць, гаварыць яму трэба.
Віншую. Віншуе… амаль што без слоў.
Глыток каньяку пацягнуў ён з бутэлькі.
Іванаўну Ларык паўз нас пацягнуў.
Імглою пакрыліся зімнія елкі,
Арэх сваю мокрую шыю нагнуў.
Суседу пайшоў ужо восьмы дзясятак.
Прайшла баба Ліда з сабачкам назад.
Сусед развітаўся, бо недзе аладак
Спякла яму жонка, а жонцы ён рад.
Імглою пакрылася неба у лютым.
Былы нампаліт шкандыбае дамоў.
Я ў хату таксама, бо ў тапкі абуты,
Хаця ўжо у лютым няма маразоў…
24 лютага 2021 г.
Свидетельство о публикации №121022407797