Выток

Дзе тоіцца той час глыбокі,
Адкуль пайшлі нашы вытокі?
Ад прадзедаў,ад дзедаў нашых
Ад роднае зямлі,ад пашы?

Бабуляй спечанага хлеба,
Ад раўчукоў,лугоў ды неба,
Ад дзіўнай,светлай нашай мовы,
Што нашага быцця аснова?

Ільецца мова мілагучна
З душою нашаю сугучна.
Яе вы пестуйце,люляйце,
Шануйце мову,праслаўляйце!


Рецензии