Беларусам

Бракуе сіл ці не стае
Энергіі змагацца
За пляны вольныя свае
І, каб людзьмі нам звацца?

Каб свят чужых не святкаваць
А ўспомніць свае святы,
Сыноў, дачок не аддаваць
Зноў у савок пракляты?

Каб нашай армія была,
Наш шчыт і абарона
Не забівала б з-за вугла,
Трымалася б закона!

Каб нашай роднае зямлі
Чужы не бэсціў бот,
Каб у Яўропе мы жылі
А не наадварот!

Каб разам з пошасцю сышоў
І ўрад у небыццё
І родны край сваё знайшоў
Шчаслівае жыццё!

Бракуе часу нам ці сілы,
Каб годна ўсім узняцца,
І, звергнуўшы савок не мілы,
Народам вольным стацца!


Рецензии