Родны край
Над кветкамі мільгаюць матылькі,
А каля лесу разальецца поле,
А па краях,па полю-васількі.
Паводдаль за ракою пасвяць коней,
Лунаюць промні сонца ў ваду,
Лагодны ветрык абдувае скроні-
Я з ранку ў чароўны лес іду!
Там на дыван прылягу чабаровы,
Раскіну рукі,заспяваю ўслых
На нашай роднай беларускай мове,
Аб краявідах,сэрцу дарагіх.
Тут на палянах зіхацяць суніцы
Птушыныя напевы ў вышыні.
І гояць душу чыстыя крыніцы,
Ды мроіцца ў духмянай цішыні.
Зязюлька накукуе мне гадочкі,
І нагадае па жыцці ісьці,
Каб клаліся на музыку радочкі,
Аб краі,лепш якога не знайсьці! !
Ад прыгажосці гулка б*ецца сэрца,
І кроў у скроні стукае мацней!
Малой радзімай гэта ўсё завецца,
Нічога ў свеце мне няма мілей!
Свидетельство о публикации №121022207855