Не прамяняю у кароткае
Не прамяняю “у кароткае”
Я ні на “ігрэк”, ні на “джэй”.
Няхай яно падводнай лодкаю
Прастору мовы сцеражэ.
Можа, спасцігну іерогліфы,
Магчыма, вывучу іўрыт,
Але з кірыліцай Мяфодзія
Душа спявае і баліць.
Мы з роднай мовай – ад калыскі
Да развітальных нашых дзён.
А на “сусветнай” – крык свой першы
Здзяйсняем і апошні стогн.
Свидетельство о публикации №121022108093