Мамiна мова
Словы-каралі.
Ў квецені маю кілім.
Слова за слова
Дзецьмі збіралі
Слодыч пяшчотаў на ім.
Гукі звінелі,
Рупліва, як пчолкі
Зносячы шчасця ўспамін,
Каб праз гады
Ажывалі вясёлкі
Самых цудоўных хвілін!
Маміна мова
Слова за слова
Я ажываю душой!
І на чужыне
Жыць не пакіне
Спеў роднай мовы маёй!
Родная мова
Ўецца размова,
Нібы крынічныі ручай!
Родная мова...
Вучым нанова,
Каб уваскрос родны край!
Свидетельство о публикации №121022105277
Виктор Цекунов 28.02.2021 12:16 Заявить о нарушении
Станислав Шастак 28.02.2021 17:24 Заявить о нарушении