Вячоркi
Як хадзiлi жанкi на вячоркi
Калi ў небе засвецяцца зоркi.
У лямпы налiвалi керасiну,
Не былО-то ладзiлi лучыну.
Маня-ткала,Ева-вышывала
Соня-прала,Феня-запявала,
I расла,i шырылася песня,
Неслася высока ў паднябессе.
Песнi тыя ,ды на роднай мове
Пра лугi,пра жыта,ды пра поле,
Пра Купалле,пра хлапцоў чубатых,
Што кругамi ходзяць каля хаты...
На вячорках спорыцца работа-
Вось ужо i адпачыць ахвота...
Будзе дзень, ды новыя вячоркi
У час,калi ў небе ўзыйдуць зоркi.
Свидетельство о публикации №121022103707