Хацеу быць членам я дарэчы...

Хацеў быць членам -не прымалі,
Ні апасля, ні да таго.
Ужо і ў Мінску падтрымалі:
Каб быць- хапае ўжо ўсяго!

Але не даў мне лёс узбіцца,
Адчуць, як іншым, сэнс жыцця.
Ляжаць вунь вершы на паліцы,
Бы посуд той пасля мыцця.

І з жартам я, і з крыўдай трохі,
Шукаю выхад свой у свет.
Нясу да вас не проста крохі,
А вершаў сонечны санэт.

Мо гэта жарт- скажу дарэчы,
Ёсць крыху праўды - дзе нідзе,
Калі бываю на сустрэчах,
Шукаю думкі ў барадзе.

Ды прыгадаю зноў Крылова:
Кукушка з пеўням там сябры.
Мне тая ісціна не нова,
Бо чую спеў той у двары.

Калі то так, а не іначай,
Ёсць на пытанне свой адказ:
Нуздалі зноў старую клячу,
Калі патрэбен быў Пегас.


Рецензии