Святло пачуцця
З дзяцінства самых дарагіх,
Дзе першы раз сумеў адчуць я,
Як песня маці вабіць слых.
Як бацька мерна крочыць следам,
Ступае босы ў раллю.
Ідзе за плугам, ўслед за гнедым,
Арэ сагрэтаю зямлю.
І кнігі мне дапамагалі
Свет гэты белы пазнаваць.
Бацькі на досвітку ўставалі,
Я ж толькі-толькі клаўся спаць.
Чытаў усё - як апантаны.
Казала маці: сын расце.
“Збан малака ды хлеб духмяны,
Мо занач з кнігай паясце?”
Чытаў і марыў вельмі многа,
Вучыўся потым і далей.
Святло яскравае ад Бога
Я адчуваў сярод людзей.
Казаў сабе - цябе сагрэлі,
Дык не забудзь аддаць даўгі.
Святло душы ў канцы тунэля -
Тым, хто быў сэрцу дарагі!
Свидетельство о публикации №121021806977