Вязынка

Над Вязынкаю першаснег.
Крылаты снег.
Павольны, лёгкі і высокі.
Бы сінявокі.
Святая цішыня,
Так варта спачування.
Іскрыцца ранне.
Чысцюткія пагоркі
Так сляпучы,
Ні воднай тучы.
То Божы сон,
Што на зямлю спусціўся.
Тут свет адкрыўся.
Купалы свет і глыбіня.
Ён уяўны тут,
Не ў паўшым лісце,
Тут лёсу выйсце -
Жыве штодня!
Чытаюць людзі яго вершы,
Патрэба ў душы няўпершы.
Сасонка ўзгоркам,
Бы капліца.
Ці мо то сніцца?
Нашчадкаў сведка.
Я прыглядаюсь, неўпрыкметку, -
Стабунілісь снягі,
Застылі ў здзіўленні.
Паэта вочы нерухомыя.
Снягі ахоўныя.
Купалаў кут, абжыты кут,
Які сустрэў я зараз тут.
Таемны час Купалы.
І запавет, і  часу цуда,
Вось тут, за вязынскай запрудай,
Пяюць Купалавы цымбалы.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →