Пра нас

Было пяцёра нас дзяцей
І не было сям’і дружней.
Я помню толькі чацьвярых
Сястра пакінула нас адных.

Затым і бацька раптам злёг
Забраў яго да сябе Бог.
Матуля нас адна расціла
Нябачная яе трымала сіла.

Старэйшый брат дапамагаў
Узамен ён бацькі ўсім стаў.
Няведалі каб гора больш рабяты,
Ён нас расціў-  быў доўга не жанаты.

Матуля  рук не пакладала
Сама нам вопратку спраўляла.
Вязала, шыла, вышывала.
Маленькіх у школку адпраўляла.

А я была заўсёды з ёй,
Быццам за каменнай сцяной.
За мезенец яе трымала
Прыпеўкі гучна з ёй спявала.

Заўсёды ласкавай была,
Любімай быць хацела я.
Тлумачыла матуля мне,
Няма любімых ў сям’е.

Вось на руцэ пяць пальцаў ёсць
З іх кожны важны ягамосць.
Парэж адзін, баліць рука
Вось так за кожнага душа.

Яе апраўданні я прымала,
Яна ж мяне больш усіх кахала!
Я гэта сэрцам сваім чула,
Што б не сказала мне мамуля.

 16.02.2021 г.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →