Рака часу
Бачыцца мне за смугою часу,
Можа, ў жыцці мінулым:
Я на траве стаяў у расу
На беразе патанулым.
Сонца ўзыходзіла часам раннім
І несла свету дзень новы,
А хвалі плылі да мароў дальніх,
Ўносячы сны і словы.
Рака часу ніколі не стане,
Праходзяць дні і тысячагоддзі.
І час павернуць ніхто не ў стане,
Плывем у ім, як у роспачы лоддзях.
І вось, як калісьці даўно, сяды,
Стаю ў ракі, сустракаю світанак,
А побач cа мною мае дзяды,
Нябачныя, новы чакаюць ранак.
Свидетельство о публикации №121021506348