Мой Нёман

Мой Нёман

Я сцежкай лясною iду да вады,
На плячэ – вудзiла, ў руцэ – донка.
I чую сябе, як юнак малады,
Бо гэта – мой Нёман, дзяцiнства старонка.

Шукаю сунiцы абапал шляху,
А ў небе птушкi спяваюць так звонка.
Сяброўцы рацэ я насустрач бягу,
Гляжу, як багата прыроды скарбонка.

Прайдусь басанож па вадзе, па пяску,
Ўдыхну поўнай груддзю рачны водар тонкi.
Паклон зраблю Нёману, як сваяку,
Бо гэта – наш бацька, радная старонка.


Рецензии