Дворыкi старыя

Дворыкi старыя

Дворыкi старыя, як я вас люблю.
Тут улетку ў ценi моўчкi пастаю,
Ў вашу прахалоду я iду хутчэй,
Вы – як асалода для маiх вачэй.

На драўляных вокнах белыя фiранкi,
Сушыцца бялiзна звонку, каля ганка,
Зеленi багата, клёны i кусты,
На балконах кветак жоўтыя хвасты.

Ў дворыку ўтульным пад нагами брук,
З домiкаў цагляных стаў калодзеж-круг.
Адпачну на лаўцы i пайду далей,
На душы адразу будзе весялей.


Рецензии