Мая Каложа
Ёсць помнiк старажытнае пары,
Намоленае месца на гары.
Красу старога Гродна паважаюць,
Той цудны храм Каложай называюць.
Ў Каложу едуць нават з-за мяжы,
Пабачыць каляровыя крыжы,
Да плiнфы гiстарычнай дакрануцца,
З мiстычным i таемным сутыкнуцца.
Ёсць у Каложы знакi на мурах —
Нам напамiн аб тых старых майстрах,
Якiя цэглу для царквы зрабiлi,
Яе муры крыжамi аздабiлi.
Я часта ў Каложу захажу,
Малюся i на абразы гляджу.
Ты цiхая i як вясна прыгожа,
Паклон табе зямны, мая Каложа!
Свидетельство о публикации №121021506249