LEAR
На стомленых крылах ляцi!
Я побач з табой застаюся.
Мы разам. Нас многа. Глядзi:
Вар'яцкая чорная зграя
Разбілася ўшчэнт аб ільды.
Музыка пра лепшае грае,
Ён сэрцам свабодны заўжды.
I ты заставайся свабоднай,
Калi нават выйсця няма.
Ня бачу падставы ніводнай,
Што вечнаю будзе зiма.
Аднойчы адступiць халера,
Расчэпiць аковы свае,
Пачуе краiна, як Лера
На крылах свабоды пяе!
14.02.2021
Свидетельство о публикации №121021409711
Хотела бы купить Ваш сборник.
С уважением Екатерина Полуян
Екатерина Полуян 16.02.2021 22:49 Заявить о нарушении
Махнач Сергей Юрьевсын 17.02.2021 23:24 Заявить о нарушении