Вер!

Вер, што і  наш час  настане,
Колькі хвілін ў небыццё ні збяжыць!
Вер! Назаўжды нас сустрэне каханне,
Каб толькі мараю, будучым жыць!

Снег на палях ззяе срэбнаю цнотай.
Вецер за лесам стаміўся, ляжыць.
Вер! Мы сустрэнемся сэрцамі ўпотай,
Каб толькі мараю, будучым жыць!

Лёс наш - сустрэча ў прасторы сусвету,
Шлях наш - да зорак ляжыць!
Вер! Нам скрыжалі адкрыюць планету,
Дзе толькі мараю, будучым жыць!


Рецензии