Рака Дубiна
Каб зачарпнуць далонямi ў крынiцы,
Ды кружачы ў гармонii з прыродай,
Вадзiцы чыстай з прыгаршчы напiцца…
Зямелька даравала нам нашчадка
У даўнi час, не захавала памяць,
Раку, каб край вадзiцай прычашчала,
Застаўся яр, ён прыгажосцю вабiць…
Яна пятляла ў берагах духмяных
Памiж лугоў, балотаў, праз каменнi.
Як дзiцянятка, слёзы паслухмяна
Матулi несла, у агмень сямейны…
З Беразiной Заходняю супольна
Дурачылася грабянькамi пены,
Разносiла рабiзну, бы свавольнiк,
Спявалi берагi ёй гiмн хвалебны.
Стаю сягоння на вярху адхона,
Крыху смуткую i зайздрошчу продкам.
Мне сэрца цвялiць успамiн, вядома,
Сляза шчаку казыча ненарокам.
Лунае на адхонах водар церпкi,
Вiтае у край наш дзень многагалосы,
Ручай схавалi берагi, бы вейкi,
Пакiнула рака яго, як слёзы.
Жыццё квiтнее ды, як снег вясеннi,
Адходзiць у нябыт, нiшто не вечна.
Вось так i нас заўжды, без тлумачэння,
Вяртае на аблокi шлях наш Млечны…
Свидетельство о публикации №121021403622