Вечарэе. У небе млее...
Вечарэе. Ў небе млее
Сонца зімняга пажар.
Сэрца так любіць умее,
Што нясе ў сабе ўвесь жаль
За Радзіму, дзе так снежна,
Дзе марозна, дзе бязмежна,
Дзе у небе сонца млее.
Плакаць хочацца, шкадуе
Сэрца так зямельку тую,
Дзе ляцяць гілі праз сонца
На калінавы пажар.
Сэрца любіць так бясконца,
Бо у ім – бясконцы жаль.
13. 02. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121021307149