Моманты жыцця
Калi згушчаюцца ўсе хмары,
Грукоча i трашчыць прыволле,
Б`е агнявы пярун бунтарны,
Сабраць патрэбна сiлу волi
Ды не згубiць сябе i веру,
I проблеск зоркi як нiколi –
Прыступак твой да новай эры…
Умець знайсцi ў часах трывожных
Той момант шчасця, як жывiцу.
Ён твой штуршок, трамплiн да новых
Часiн… Глыток жывой вадзiцы…
Свидетельство о публикации №121021302966