Туман
Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
Мой мост разбураны не сёння
Да цудадзейсных берагоў.
Душу абломкі рэжуць плённа
Пачуццяў, мрой, падзей і сноў.
Туман спусціўся над ракою,
Нібы ў суровы стаў дазор.
Я на пяску сваёй рукою
Па памяці малюю ўзор.
Спляценне завіткоў хвалістых
Вярбы на беразе слязін,
Павек-чаротаў прамяністых,
Што навяваюць успамін.
Малюю стан вярбінкі ніцай,
Што песні прапяе для траў,
Тку з павуціння я спадніцу,
Каб ветрык хцівы прыўздымаў.
На бераг хвалі набягаюць,
Імкнуцца прыгажосць злізаць.
Узор ад іх аберагаю,
Сваю каб мару захаваць.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2012/12/05/7990
Свидетельство о публикации №121021208504