Намяло сумётау-перамётау...

***
Намяло сумётаў-перамётаў!
Стала ціха. Гойдаецца ледзь
На бярозах голле ды пад плотам
На каліне – ягадная медзь.

Ці гілі то селі на каліну?
То блішчыць так, можа, медзь гілёў?..
Не аддам любімую Айчыну
За сумёты неглыбокіх слоў!

Не аддам… і сам яе не кіну,
А калі і згіну, – толькі з ёй!..
То гілі там селі на каліну
Над магілай будучай маёй…

12 лютага 2021 г.


Рецензии