Снежны люты

Неба на зямлю цярушыць
Із кiшэнi шэры снег.
I ляцяць, i стогнуць душы
Над карой замерзлых рэк.

Млосны вечар не схавае
Завiрух драпежных спеў.
Зоркi, быццам, падмярзаюць
На галiнах чорных дрэў.

Ад мароза стынуць хмары.
Што прамовяць за людзей?
Коўдры сцеляць на абшары
Ад пралескаў да дзвярэй.

Далягляд замызган воскам,
Гурбы цягнуцца да хат.
Тчэ мароз на шэрых кроснах,
Снежны люты - зiме сват.

Сяргей Брандт, 11.02.2021


Рецензии