У пошуках шчасця
Жыццё – гэта ўжо шчасце.
Мы прывыклі, што ў падмане
І ў хлусні наш свет заграз.
І бяздушнасці часамі
Вострым нож мы, і не раз.
Колем!
Рэжам!
Рвём на часткі!
Шнараў не злічыць, пакут.
Спадзяемся ўсе, што шчасце
Недзе побач, недзе тут.
А яно святлом туманным
Ці нясмелым халадком
У краінах легендарных
Нібы снега шэры ком.
Мо дабрэй зрабіцца варта,
Зброю – ў бездань небыцця?
Мо тады лёс кіне карту
Шчасця простага жыцця?
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2013/09/17/8657
Свидетельство о публикации №121021206065