Траума
Як востры нож, што зло ў кішэні
Хавае ад вачэй людскіх,
Каханне здольнае імгненна
Караць без слоў ахвяр сваіх.
Расстання сталь ва ўсведамленні,
Кроў запякае на душы,
На мост пакут з сцяжын сумлення
Вядуць нягоды спарышы.
Там, з безвыходнасцю на пару,
Не перастаўшы нам свяціць,
Яно наносіць сэрцу траўму,
Што цяжка з лёсам сумясціць.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2013/11/15/1942
Свидетельство о публикации №121021206022