Гульня
Каханне – дзёрзкая гульня
Ў халодных правілаў палоне.
Праз весялосць былога дня
Тугі плён расквітае сёння.
Падман у кветках, ценях здрад,
У парастках нястрымнай ласкі.
На кроне пачуцця – каскад
Засохшых ценяў сумнай казкі.
Запал у сэрцы, як фантан!
У клунках наш схаваны розум.
Што падаць давядзецца нам,
Не асэнсуецца цвяроза.
Каханне, поўнае сустрэч –
Гульня жыцця з самім сабою.
І шчасце ўсё ў ім, насамрэч,
Лёс без яго б
быў пустатою.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2012/11/24/8427
Свидетельство о публикации №121021205988