Запавет
Зоркі ўзыйдуць на чыстай вадзе
І ў люстэрках азёр заіскрацца.
Мне тут добра мо так, як нідзе!
Рады я табе ў гэтым прызнацца.
Я — малая часцінка твая.
Калі ж нітка жыцця абарвецца,
Як ні сумна, але знікну я.
Я памру, —
Беларусь застанецца!
Застанецца журботны мой спеў,
Ціхі голас над сцежкай лясною...
Дзе б ні быў, да цябе я ляцеў,
Бо шчаслівы быў толькі з табою.
Як малітву, штодзень гавару,
Як замову, штодзень паўтараю:
Беларусь, Беларусь, Беларусь,
Я ўсім сэрцам цябе абдымаю!
Я — малая часцінка твая.
Калі ж нітка жыцця абарвецца,
Як ні сумна, але знікну я.
Я памру, —
Беларусь застанецца!
12.02.2021
Свидетельство о публикации №121021205424