Нiшто не вечна
Мы вечна думаем, што шчасце
Ў гасцёўню завітае з рання.
Душою верым: ком напасці
Сняжынкай крохкаю растане.
І калі нават нам удача
Манет насыпле паўвядзерца,
Вар'яцкі верыцца, што здачу
Нам аддаваць не давядзецца.
Па парку Лёсаў мы блукаем
Пад бестурботным шляхам Млечным,
І потым толькі ўсведамляем:
Нішто не вечна, нават вечнасць.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/02/11/6308
Свидетельство о публикации №121021106250