Велiзарная сiла
У прагнасці шчасце спазнаць
Вялізная тоіцца сіла.
Яна прымушае ўставаць,
Калі ледзь бядой не скасіла.
Калі зноў пад дых лёсу ўдар
І сэнс працякае праз пальцы,
Яна раздувае пажар
Імкнення да простага шчасця.
З'яўляюцца сілы тварыць,
Знікае зайздроснікам шанец.
Шчаслівым зноў хочацца быць,
Тануць у каханні да раніц!
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/02/11/6129
Свидетельство о публикации №121021106146