Песня. Любаму краю...
1.Назаўжды у сэрцы маім
Той куточак, што пахне морам,
Ён мне стаў такім дарагім,
Буду помніць яго прасторы.
Прыпеў:
Там птушкаю лётала я,
І песні гучалі мацнее,
Каханне пазнала там я,
Такого няма ва ўсім свеце.
2.І сніцца начамі цяпер
Той любы мне край даражэнькі,
Сумую па ім, ты павер,
Каханы мой cябар міленькі.
Прыпеў.
3. Туды мае сэрца рвецца,
І мары мае толькі аб тым,
Каб зноў нам хутчэй сустрэцца
Пад небам да болю радным.
Прыпеў.
11 февраля 2021
Свидетельство о публикации №121021104943
С улыбкой и добрыми пожеланиями!
Элла Бикеева 14.02.2021 21:42 Заявить о нарушении