Байка Казуля-капрызуля
Жыла-была казуля-капрызуля.
Сярод людзей рашуча пахадзіла,
І нават сцяг на рогі прычапіла,
Каб бачылі, якая разумуля.
Па ветры нос, як кажуць, патрымала.
Калі ж у стозе сена стала мала,
І кажа: ” А чаму ж не накасілі?
Калі б вы на руках мяне насілі,
Як котку носяць, ці малога шчанюка,
Тады б і я давала малака.”
А калі вы нічога не зрабілі,
Сядзелі ў турме ды воўкам вылі,
Навошта мне такая ваша ўласць,
Калі з яе няма нічога ўзяць...
Мараль:
Мне хочацца сказаць такой казулі:
Вам ветры перамен у галаву надулі…
Вы сцяг з рагоў сваіх хутчэй здыміце
Ды далей траўку чэзлую грызіце…
Свидетельство о публикации №121021008729