Час-лекар
Ах, таблеткі, таблеткі...
Нават вам не суняць
Болю кожнае клеткі.
Час нам лекар, відаць?
А душэўныя раны,
Зразумець бы хто змог,
Ды сіндром апантаных…
Розум-сведка не Бог.
Час мо лекарам будзе,
Ведалі каралі,
І Алаху, і Буддзе,
І Матулі-Зямлі.
Нашых дзён калатнечы,
Што віруюць на дне,
Час адзін толькі лечыць
Лёсам вас і мяне.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2012/11/26/4420
Свидетельство о публикации №121021007895