Тры сястры

Дзе тры славянскія сястры
Расія, Беларусь і Украіна,
Плятуць дзяржаўныя мяжы,
Нiбы блакітнымі вачыма.
Там ёсць кавалачак зямлі:
Родная вёска, гоман у хаце...
И чую калыханку скрозь гады
Спявае мая стомленая маці.

Па вечарах з суседніх хутароў,
Адчуецца застольны і цягучы
Спеў старадубскiх казакоў-
Бацькоў маёй зямлі пявучы.
Пра тое, як з-за гор-гары
Далёка едуць Мазуры.
На конях едуць Мазурочкі,
Вязуць два залатых вяночкі.

Казацкая бяжыць ува мне
кроў напалову з рускай,
Напоўнiла мяне зямля
Душой пяшчотнай, беларускай.
Няма патрэбы ваяваць
крыві ў адзінай плоці!
Кахаць патрэбна,сябраваць,
Каб не пражыць у журбоце.

Квітней, мой мілы сэрцу край,
Квітней, мая Радзіма!
Нікому не дазволь штурхаць
Гісторыю сваёй Краіны!
Дзе рускі, беларус, габрэй -
Дзе ўсе народы былі разам!
Калі мы разам - мы мацней!
Мы лепш за ўсіх - калі мы разам!


Рецензии