Шлях да Святла
Я, як усе, зноў крочыць стану,
Ці папаўзу замест хады,
Узгадваць жа не перастану
Вар'яцкі-дзіўныя гады,
Калі нябачныя ўсім крылы
Дарыла Муза дзень пры дні,
Калі жывым натхнённым пылам
Згараў на творчым я агні.
Сінь бачыў неба ў вокнах лужын,
Світальным мыўся прамянём,
Забыла боль халоднай сцюжы
Мая душа за мрой акном.
Яна лунала між паднебных
Каскадаў цудадзейсных хмар,
Зямных дабротаў штоімгненных
Губляла смак на фоне мар...
Над лужынамі аканіцы…
Нябёсаў, хмар след нават знік.
І замаўчалі зараніцы.
Душа крычыць!.. Хто чуе крык?
Крывёй сыходзяць раны цела,
Ад крылаў ценяў там няма.
Мне несці крыж па свеце белым
Да шчасця дзіўнага Святла.
Да промняў тых імкнуцца буду,
Хачу я лашчыць іх рукой.
Павінны збыцца лёсу цуды:
Душа там знойдзе свой спакой!
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2012/11/28/7571
Свидетельство о публикации №121021007745