Снег iдзе, мяце мяцелiца...
Снег ідзе, мяце мяцеліца,
Ці завея зноў завее.
Патанае ў снег аселіца,
І ад снегу сэрца млее.
Я лаўлю той снег далонямі,
І далоні ён мне грэе.
Над аселіцай, улоннямі
Завіруха сёння вее.
Снег ідзе. Брыду аселіцай
Праз жыццёвую завею,
А яна пад ногі сцелецца:
То марозіць зноў, то грэе…
09. 02. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121020906886