Кiм прыдуманая разлука?
Хто прыдумаў развітанні?
Чорт бяздушны ці мо Бог?
Ніткі тых шляхоў бяскрайніх,
Што ў клубок матае Рок?
Хто прыдумаў нам расстанне,
Вечароў маўклівых лёд,
Наўздагон рукой маханне,
Пацалункаў смачны мёд?
І гарэлка мне навошта,
Што не дорыць забыццё?
І вагаецца патрошку
Лодка з назваю Жыццё?
Мо ў пачуццях тут загвоздка,
І кахання штыль найперш
Лёсам дадзены нам проста,
Каб стварыўся гэты верш.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2019/09/24/2092
Свидетельство о публикации №121020906706