Iншапланецянiн

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Магчыма, я з планеты іншай,
З далёкай зорачкі малой.
Тут пад святлом я сонца лішні,
І ў дзіва ўсім след кожны мой.

Зямля, агорнутая ў жорсткасць,
Ад прагнасці ўсё ў парахне.
Над прорвай Зло свой вострыць ногаць
І хутка свет уніз штурхне.

Мяне ж каханне вабіць проста,
І мо таму я іншы ўсім.
Хамуты думак рву, каросту,
Жадаю быць сабой самім.

Хачу заўжды я жыць з каханай,
Застацца з ёй гатовы тут.
Я ж нездарма, як апантаны,
Ляцеў з галактыкі пакут.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2020/07/02/721


Рецензии