Верасень

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               
    
Зноў верасень... Ізноў трывогі
І шэры попел па вярсце.
Душа крычыць зноў ад знямогі,
І люты зноў у ёй мяце.

Бярэдзіць холад сэрца рану
Клінком вакзальнага гудка.
Віруе памяць акіяны
Да дрыжыкаў ажно ў руках.

Ліст, што на досвітку сарвецца,
Кране акраечак душы,
Надзеі промнем каб сагрэцца
І зліцца з сумам у цішы.

Ізноўку верасень прыходзіць,
І дождж сячэ расстанняў брук.
А лёс каралі са стагоддзяў
Сплятае без любімых рук.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2019/09/20/6177


Рецензии