Блюз
Жытнёвы колас разважанне
Аб вечнасці кахання вёў.
І, патанаючы ў світанні,
Усё прыгадваў я наноў.
І аксаміт плячэй пяшчотны,
Бяздонне мілае вачэй,
Вулкан запалу незваротны
І блюз душы, што ўсё ярчэй.
Ласкава шчасце надзвычайна
Кранаў пры коласе ў палях,
Але, відаць, што быў нядбайны,
Бо без яго пралёг мой шлях.
Няма імгненняў дзіўных болей.
І з ветрам знік сакрэт дарма.
І толькі сонечнае поле
Ды блюз, дзе
шчасця нот
няма.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2018/11/22/1392
Свидетельство о публикации №121020906561