Пацеркi
На лепшую долю
Мне пацеркі маці дарыла.
Ад хаты далёка,
Як будзе нялёгка,
Насіць іх яна папрасіла.
І ярка заззялі зялёныя кроплі,
Бы сэрца было ў малахіту,
Бы выкрэсліць камень імкнуўся
Навекі з жыцця майго
Крыўду, агіду.
Бы пацеркі душу маю засланілі
Ад роспачы расчаравання,
У лепшую долю з сабой паманілі,
Дзе з шчасцем і радасццю
Будзе спатканне.
Свидетельство о публикации №121020901158