Нябёсы
Застагнала жыццё ўва мне гулам.
Просьбу мілай пачуў, нібы гром:
Пра сябе папрасіла не думаць,
Будаваць асабісты дзесь дом.
Для пачуццяў адлегласць – не брама,
Аб ёй думкі ўсю ноч навылёт.
А здзяйсненне жадання каханай
Перапыніць нябачны палёт.
Сум уліўся ў душэўныя трумы,
Свет навокол ахутаў мне змрок.
Месцы ёсць, дзе магчыма не думаць.
На Зямлі іх няма, бы знарок.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2018/05/28/2291
Свидетельство о публикации №121020806613