Пра Вялiкае
Закаханасці – прыступкі
да нечага Вялікага…
Што знаць маглі мы пра любоў,
Калі шчака не знала брытвы?!
Ды хіба толькі маглі з сноў
Пакут душы прадбачыць бітву.
Гублялі бестурботны крок,
За выгібам сачылі стану,
І з мілай у світальны рок
Імчаць не марылі ў нірвану.
Кранаю памяць юнака,
І аб мінулым не шкадую,
Каб выпіць мрою маладую;
Нектар пачуццяў л;е рака –
Кахання веліч так пястую.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2019/03/23/6366
Свидетельство о публикации №121020806563