Удушша

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

На горле расстання цяжкая вага.
Адзін… Яна дзверы цішком адчыніла.
На лёс без усмешкі правы прад'явіла
Каварная дама – нямая туга.

Душэўная боль свідравала рабро,
На дрэйфе ля скроняў разбіліся крыгі.
Ужо сівізна, нібы лёсу вярыгі,
Рука задрыжала, бы страціў дабро.

Паранена Рокам душа дзень пры дні.
Эфір гукам нітак парваных працяты.
Нястрымна хачу пазваніць ёй заўзята,
Ды ў чорным я спіску, стагні не стагні…


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2018/12/08/5167


Рецензии