Канкурэнт
Вецер рваўся пад сукенку,
Цела смела казытаў,
У абдымках для паненкі
Ножкі травамі лізаў.
Кветак палявых букеты
Шчодра ў дар табе даваў,
Промнем золата сагрэты
Сціпла плечы цалаваў.
Да мяне калі прыйшла ты,
Каб сказаць: «Каханы мой!»
Шчокі колерам заката
Запаліў раўнівец той.
Забыцця прайшло імгненне,
Сам адзначыўся акцэнт:
Адбылося прасвятленне –
Мне з’явіўся канкурэнт!
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2018/09/24/6962
Свидетельство о публикации №121020805237