Зомбi

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               
             
Вастрыё гарызонту
 Рэжа ў кроў мандарын.
  Цені ночы мінулай
   Павуціну плятуць.
    Я ізноў, быццам зомбі –
     Той, што ў свеце адзін,
      Да спакою не чулы,
       Мітусню мрою чуць.

        Адпусціць сон не ў сілах.
       Мары іскаркі ў ім.
      Мне павекі цяжкія,
     Кавы б без малака…
    Запытаў фарт я міла:
   – Злосць на твары тваім?
  Чалавека б’еш кіем,
Не трасецца рука.

 Ды ў акенцы маўчанне.
  Без адказаў паэт.
   Блік здзіўляе кароткі.
    Позірк сумны ў дазор.
     Кошка спіць побач з рання,
      Пад світання партрэт.
       Пазнікалі сну ноткі...
        І душа на запор.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2019/10/03/2761


Рецензии