Кулончык Неспетая песня
Я ў смузе, дзесь на краі,
Дзе ныраюць далі ў цемру,
Дзе турбуе смутак нервы,
Лёс спытаў праз дум раі:
Прыпеў: Я трывогай апантаны:
Жыць чаму мне так складана?
Вынік дзён маіх – зэро?
І чаму дрыжыць пяро?
Роўнядзь аркушаў ліхіх
Кроплю горкую злавіла,
Пра тугу маю маліла,
Стогнам вуснаў ледзь жывых.
Прыпеў: Лёс таіць сакрэты ўмее,
Веру ў лепшае навее,
Ноччу здольны паскакаць
Постаць свечкі цалаваць.
Сябар даў кулон у дар,
Там анёл расправіў крылы,
Мне святло надзей і сілы
Ён дадаў з жыццёвых чар.
Прыпеў: Лёс таіць сакрэты ўмее,
Веру ў лепшае навее,
Ноччу здольны паскакаць,
Постаць свечкі цалаваць.
– Лёс, мой лёс, мой лёс, мой лёс!
Не шукай адказ, не трэба.
Ты мне – падарунак неба,
А маленні – вершаў стос…
Прыпеў: Што падорана мне лёсам,
Стала дзён шчаслівых плёсам.
Смагу ночы наталю:
Сотню свечак запалю.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2018/01/11/2941
Свидетельство о публикации №121020803330