Дарую

Праз многа год я зноў вярнуся
Туды, дзе ты знайшоў спачын.
Прысяду, горка ўсміхнуся 
Таму, хто лепшы быў з мужчын.

Пракляты час не сцішыў болю,
Не дапамог мне раскахаць.
Калі няможна быць з табою,
Цябе я буду ўспамінаць.

Імкліва хлынуць успаміны,
Убачу твой сур’ёзны твар.
Шчаслівей не было дзяўчыны,
Калі ты вершы мне чытаў.

Ты быў адзіным у сусвеце,
Хто бачыў зорку ў ва мне,
І не трымала я ў сакрэце,
Што ззяла толькі для цябе.

Праз многа год я зразумею:
Жыцце магчыма пасля страт.
Як ты і прасіў, я ўсе спрабую
Не абарочвацца назад.

Ты не пачуеш слезаў-скаргаў,
Не буду я зрывацца ў вой:
Чаму пайшоў і не паклікаў
Мяне ў дарогу за сабой?

Прыйду сказаць табе "дарую,"
Што крочу ўперад без цябе,
Што сцежку ты абраў другую
І шлях свой скончыў без мяне.


Рецензии