Да Лауры Адам Мiцкевiч

Я ледзь цябе ўбачыў і адразу ўсё забыў,      
 У незнаёмым поглядзе шукаў адказы.
 Зачырванелі твае шчокі нейк адразу, 
 Як грудзі ружы, што світанак раніцай  раскрыў.

 Ледзь заспявала ты, ад слёз не змог стрымацца -
 Твой голас пранік у сэрца, крануў маю душу.
 Ты нібыта анёл, што свой зарок парушыў,
 З нябёс мяне паклікаў, каб  з табой застацца.

 Каханая мая!  Твой погляд хай падкажа,
Ці даражыш ты мной? Што вусны мне не скажуць?
Усё роўна, калі  лёс сысці мне раптам скажа.


Сваё каханне я хаваць павінны
І хай другому руку ты дасі нявінна.
Для нашых душ у Бога добрыя навіны.


Рецензии